Предмет: Беларуская мова, автор: marialobac43

Вызначыце Гуманістычны пафас твора "Жыццё даецца,каб жыццё тварыць"

Ответы

Автор ответа: vikcou95
1

Ответ:

znanija

Поиск...

Для родителей

Для учителя

Кодекс чести

superselldlabrawla avatar

superselldlabrawla

20.10.2020

Другие предметы

5 - 9 классы

ответ дан

Анализ верша жыцце даецца каб жыцце тварыць, дам 50 балов кто поможет срочно!!!!!

Разблокированный значок показывает как сапог космонавта касается поверхности Луны

Посмотри что говорит сообщество и разблокируй значок

Войди чтобы добавить комментарий

Нравится нашим участникам

107 людям это помогло

gankstaryt

хорошист

4 ответов

659 пользователей, получивших помощь

Жыццё - гэта вялікі падарунак прыроды. Але проста нарадзіцца недастаткова. Адведзены час на гэтай Зямлі трэба пражыць годна, каб не было сорамна ні перад кім. Жыццё кожнага чалавека поўнае эмоцый, і наша задача складаецца ў тым, каб зрабіць гэтыя эмоцыі станоўчымі.

Анатоль Вярцінскі, сучасны беларускі паэт, - майстар філасофскай паэзіі. У сваіх вершах ён звяртаецца да агульначалавечых праблем. Меня зацікавіў яго твор "Жыццё даецца, каб жыццё тварыць". Аўтар хоча сказаць нам, што значыць жыць. Не проста існаваць, а іменна жыць. Любоў, дабрыня, клопаты - усё гэта суправаджае дзіця, якое толькі нарадзілася, і калі яно вырасце, то будзе павінна жыццёвую "ніць віць і далей - любоўю, справай дзейнай ды словам, што ад працы неаддзельна".

Наша жыццё поўнасцю залежыць ад учынкаў, якія мы здзяйсняем. Кожнага чалавека хвалюе, што ж застанецца пасля яго. А калі мы чытаем такія матываваныя светлыя вершы, то хочацца пакінуць нешта, што дапамагло б нашым нашчадкам, што пакінула б у іх толькі добрыя ўспаміны і пачуццё гонару. Да гэтага заклікае і Вярцінскі:

Жыццё даецца, как жыццё тварыць.

Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць,

- Тварыць!

Пасля гэтых радкоў з'яўляецца жаданне, каб памяць пра цябе жыла доўга. Аўтар звяртаецца да чытача з просьбай жыць не ціха, а ярка, каб розныя колеры былі ў жыцці людзей, каб было што ўспомніць, інакш "якая ад жыцця карысць?" Другі твор пісьменніка "Чалавек маленькага роста" таксама разказвае пра жыццё людзей, але крыху з іншага боку. Ён сцвяржае, што мы не можам выбіраць нашу знешнасць:

«Чалавек маленькага роста,

чаму не рос, па чыёй віне?»

Чалавек адказвае проста:

«Гэта залежыць не ад мяне».

Тое ж самае - і пра розум:

«Чалавек маленькага розума,

мог ты быць разумнейшым ці не?»

Чалавек гаворыць цвяроза:

«Гэта залежыць не ад мяне».

Але калі аўтар запытваецца ў чалавека "душы маленькай", то не атрымлівае адказу. Анатоль Вярцінскі запэўнівае нас ў тым, што мы можам быць Людзьмі, нават калі не можем выбіраць нашу знешнасць і нашы здольнасці. Таму і маўчыць чалавек, бо "хібам нашым ёсць апраўданне, подласці апраўдання няма".

Тое, як мы паводзім сябе з іншымі людзьмі ў розных абставінах, паказвае наш характар, наша "я". Аўтар робіць вынік: знешнасць не галоўнае. Чалавек можа быць непрыгожым, але са светлай душой, і да яго будуць цягнуцца людзі. А вось калі чалавек прыгожы, але з "беднай душой", то ніхто не будзе з ім сябраваць. Кожны чалавек здольны выбіраць: быць яму добразычлівым, цікавым ці злым, дрэнным.

Такім чынам, у вершах Анатоля Вярцінскага мы можам убачыць тонкую філасофскую лінію, якая выказвае думкі пісьменніка, яго адносіны да жыцця. Яго творчасць вучыць нас добрым учынкам як для сябе, так і для іншых. І калі б я сустрэў Анатоля Вярцінскага, то я б сказаў яму "дзякуй!" за яго творы і за яго любоў і павагу да душы чалавека.

Похожие вопросы