Предмет: Беларуская мова, автор: glebgvozdovskij

З а д а н н е 5. Знайдзіце памылкі ў дапасаванні і кіраванні і запішыце сказы правільна. 1. Тоні было няёмка за свой страх, яна смяялася над сабой. 2. Кожнаму хочацца паціснуць руку высокага госця, пажадаць яму дабра, здароўя. 3. Узяўшы рэцэпт, Саша падзякавала Веру Ігнатаўну. 4. Устала і Агата. Нібы не сваімі нагамі ішла яна па раскапанаму бульбянішчу. 5. Тры апошніх дня перад ад’ездам Машу я не бачыў. 6. Валін брат працуе загадчыкам клубам. 7. Пойдзеш заўтра па суніцы? 8. Аб’ём работ павялічыўся ў два з палавінай раза. 9. Больш дзесяці гадоў Віктар займаецца спортам. 10. У пяці кіламетрах ад горада пабудаваны завод. 11. Як жа яна магла дазволіць, каб Анатоль жаніўся на гэтай спешчанай дзяўчыне? 12. Косця не паспеў падрыхтавацца к заняткам. 13. Над крутым берагам стаяць чатыры высокіх дуба. 14. Маці адправіла мяне за бацькам, які сек дровы на двары. 15. З-за цябе мы не паспелі своечасова выканаць заданне кіраўніка.​

Ответы

Автор ответа: lesihela
1

Ответ:

  1. смяялася з сябе
  2. руку высокаму госцю
  3. падзякавала Веры Ігнатаўне
  4. па раскапаным бульбянішчу
  5. тры апошніх дні
  6. загадчыкам клуба
  7. ў суніцы
  8. ў два з паловай разы
  9. больш за дзесяць
  10. за 5 кіламетраў ад горада
  11. жаніўся з гэтай спешчанай дзяўчынай
  12. да заняткаў
  13. чатыры высокія дубы
  14. па бацьку
  15. праз цябе
Похожие вопросы
Предмет: Математика, автор: naydiish22
Предмет: Алгебра, автор: animath8