9 цитат в рассказе " Цетка"
Ответы
Ответ:
1. У сэрцы такіх людзей загасла любоў да свайго народа і роднай мовы.
2. Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўздзеў чужую апратку — той адышоў ад народа далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям'і. I на яго браты глядзяць, як на чужынца...
3. Адны служаць чужым — бо свайго бога не маюць, бо ад вялікай грамады народнай адарваліся, як галіна ад дрэва.
4. На вас — моладзі — ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей родну мову, узбагачываць свой народ знаннем і культурай.
5. Мейце сілу і адвагу дзяржацца роднага слова. Мейце смеласць усюды голасна казаць па-свойму.
6. Што можа быць даражэй сэрцу чалавека, як у сталых гадах пачуць цябе, роднае слова, у чужой старане?
7. забываюць родную мову, адракаюцца бацькоў і братоў сваіх найбольш тыя, хто дайшоў навук, выйшаў у людзі.
8. А за іх прыкладам і наша вясковая моладзь, наламываючы сябе, пачынае праз несвядомасць чурацца таго, што яе выдзяляе з-паміж іншых народаў, пачынае глядзець на ўсё сваё, роднае, чужымі вачыма, думаючы, быццам гэта добра, калі людзі «вышэйшых станаў» так робяць...
9. няма на свеце такіх скарбаў, што б вечна цешылі нашае сэрца.