Предмет: Беларуская мова, автор: z60899789

сочинение нам засталася спадчына ПРОШУ ОЧЕНЬ СИЛЬНО НУЖНО дам 100 баллов ​

Ответы

Автор ответа: 5759029ak
0

Ответ:  Яшчэ ў 1918 годзе напісаў гэтыя радкі вялікі беларускі паэт, якога па праву можна назваць прарокам нацыі, адраджэння, класікам нацыянальнай літаратуры. Радкі клічуць нас на хай сабе і маленькі, але подзвіг: шанаваць, берагчы тое, што было створана да нас нашымі продкамі. Гэта незлічоныя багацці — раскарчаваныя лясы і ўробленыя на іх месцы палі, велічныя замкавыя збудаванні, якія спынялі чужынцаў, жывапісныя палотны выдатных мастакоў у сховішчах Радзівілаў, Сапегаў і іншых саноўных княжаскіх родаў. Гэта і кнігі Францыска Скарыны — слаўнага сына полацкай зямлі, першадрукара ўсходнеславянскага. Можна пералічваць і іншыя найвялікшыя багацці. Самыя дарагія сярод іх — духоўныя скарбы. Беларусы— найталенавіцейшая нацыя, якая, на думку выдатнага беларускага літаратуразнаўцы, пісьменніка, аўтара цікавай кніжкі пра Янку Купалу — рамана-эсэ «Як агонь, як вада...» Алега Лойкі, пастаянна жывіла, нібы донар, суседнія народы. Дастаткова сказаць, што польскаму народу мы «падаравалі» найвыдатнейшага паэта-рамантыка 19 стагоддзя Адама Міцкевіча, рускаму народу — Сімяона Полацкага і Фёдара Дастаеўскага. Было што дараваць, аддаваць. Было што і пазычаць. Ды гаворка не толькі пра тое, якія мы таленавітыя і што мы аддалі іншым народам. Гаворка пра неўміручасць спадчыны. Вось у чым трэба разабрацца. I разабрацца сур'ёзна. Янка Купала разабраўся лепш, чым многія сучасныя маладыя і больш сталага веку людзі: ён не займаецца пошукам палітычнага адказу на пытанне, быць ці не быць нашай краіне, а значыцца, і спадчыне, мінуламу і будучыні. Пра палітычную свабоду і незалежнасць ён напіша крыху пазней, калі будзе жыць і працаваць у перыядычным друку пры немцах і бел апал яках і публікаваць артыкулы «Больш самачыннасці», «Незалежнасць», «Незалежная дзяржава і яе народы», «Моладзь ідзе» (невядома, чаму зусім нядаўна перадрукаваныя, раней нібы забароненыя). Ён узрадуецца набытай дзяржаўнасці ў лірычных творах і паэме «Безназоўнае». I хоць яго светлыя надзеі на сапраўдную сацыяльную і нацыянальную свабоду, як і надзеі многіх беларусаў, не спраўдзяцца, ён будзе верыць у дабро і справядлівасць.

    А ў напісаным у трывожным 1918 годзе вершы «Спадчына» вялікі паэт ідзе іншым шляхам: зрок яго спыняецца на тым, што чалавек бачыць кожны дзень, на кожным кроку, штохвілінна. Гэта навакольная прырода — «вясеннія праталіны», «лесушэлестверасны», «уполідубапалены», вясковыя краявіды — «нуднае ягнят Бляяннезоў на пасьбішчы», клёкат бусла на ліпе і «амшэлы тын, Што лёг ля вёсак покатам», і традыцыйныя вясковыя могілкі з крыкам «вароніных грамад». Усе рысачкі вечнага і такога звычайнага жыцця, якое пачыналася і, можа, абарвецца сярод іх, стараецца абагавіць, узняць на вышыню «высокага піэтызму» Янка Купала. I дасягае значнага мастацкага эфекту, калі пасля такога падрабязнага апісання звычайнага прыходзіць да лірычна-прачулага, не рытарычнага, а як бы сцішанага (ці не споведзь сына перад маці?) вываду:

Объяснение:

Похожие вопросы
Предмет: Математика, автор: borisenkodasha08