182. Стомлен..ы здубянелы ад холад.. або разамле- лы ад гарачыні зноў заходзiш у шумную звонкую на поўнен..ую стукам посуд.. і пахам капусты сталоўку як у куточак зямнога ра.. дае ты за мiскай гарачай ка- пусты ці буракоў можаш падумаць пра што хоч..ш пра тое што было учора у кін.. ці у горадзе пра дом пра жонку пра апошняе яе пiсьмо дае яна пiша што нара- дзiўся на свет сын што яна хоча назваць яго Іванам як завецца яго дзед што ён добры i цiхi хлопчык і вель- мi падобны да яго да бацькі. (На)момант вочы засцел.. сляза прагл..неш горкі камяк які па..ступіў да горла. Голас камандзіра увесь час як бы вяртае цябе да р..чаіснасці заклікае жыць сён..яшнім днём а табе га- тага мала ты хоч..ш жыць як бы у трох вымярэннях у трох плоскасцях учора сёння заўтра. Бо адно без дру- гога гэта як дзень без со..нца як лес без птушын..ай песнi як рака без вады. Страявая пес..ня па дарозе са сталовай трохі вяртае цябе да клопатаў сён..яшняга дня. (162 словы)
Ответы
Ответ:
Стомлены, здубянелы ад холаду або разамлелы ад гарачыні, зноў заходзіш у шумную, звонкую, напоўненую стукам посуду і пахам капусты сталоўку, як у куточак зямнога раю, дзе ты за міскай гарачай капусты ці буракоў можаш падумаць пра што хочаш: пра тое, што было ўчора ў кіно ці ў горадзе, пра дом, пра жонку, пра апошняе яе пісьмо, дзе яна піша, што нарадзіўся на свет сын, што яна хоча назваць яго Іванам, як завецца яго дзед, што ён добры і ціхі хлопчык і вельмі падобны да яго, да бацькі. На момант вочы засцеле сляза, праглынеш горкі камяк, які падступіў да горла, крадком глянеш на сяброў, каб часам яны не прыкмецілі, што ты разнюніўся і забыўся, што ты артылерыст, баец, гатовы кожную хвіліну выканаць загад самой Радзімы.
І зноў голас камандзіра. Гэты голас увесь час як бы вяртае цябе да рэчаіснасці, заклікае жыць сённяшнім днём, а табе гэтага мала, ты хочаш жыць як бы ў трох вымярэннях, у трох плоскасцях: учора, сёння, заўтра. Бо адно без другога– гэта як дзень без сонца, як лес без птушынай песні, як рака без вады.
Страявая песня па дарозе са сталовай трохі вяртае цябе да клопатаў сённяшняга дня.
_________________
вставлены пропущенные буквы и расставлены знаки препинания, где они были пропущены. старалась выделять буквы, чтоб наглядней было