образ Даника, уроки пани Марии срочно !!!!
Ответы
Ответ:
( Данік - заходнебеларускі хлопчык. Жыве разам з маці Зосяй у вёсцы. Бацька яго загінуў на вайне з польскімі панамі ў 1920 г., калі хлопчык быў зусім малым. Пра бацьку ў Даніка засталіся самыя лепшыяўспаміны. Ён быў вельмі вясёлы, добры: «у шэрым шынялі, з чырвонай зоркай на шапцы, тата казытаў вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніка на руках». Данікава маці - адна з бедных сялянак вёскі. У яе нават каня няма, а сваёй зямлі зусім мала «для такойжняі, як Данікава мама, няма дзе і разгарнуцца. Зосяхадзіла ў зажон. Жала чужое, думала пра свае».У Даніка ёсць два дзядзькі: татаў брат Пятрусь, які жыве ў Савецкай Беларусі, і мамін — Кастусь, які жыве ў суседніх Мікулічах. Абараніць хлопчыка няма каму. Трэба разлічваць толькі на самога сябе. 3 ранняга дзяцінства хлопчык дапамагае маці па гаспадарцы, пасе свіней. У яго, як і ва ўсіх падлеткаў, шмат сяброў, але ёсць і ворагі - дзеці мясцовага багацея Палуяна, якія дражняць Даніка, б'юцца з ім.
У Даніка, як і ў іншых мясцовых хлопцаў, былі мянушкі: Сівы, Гусак, Манька. «Сівым яго празвалі за валасы, асабліва светлыя ўлетку, калі яны выгаралі на сонцы. Гусаком - таму, што калісьці, яшчэ падлеткам увосень, хлопцу нагнаў страху стары Міронаў гусак. "Манькай" у іхняй вёсцы называюць левую руку, а Данік хацеў чамусьці быць ляўшою і ўсё
страшыў, крычаў: "Вось як дам з манькі!" На кожную з гэтых мянушак можна былоадказаць любому з сяброў таксама мянушкай, а то і пабіцца». Самайкрыўднай мянушкай - Жабраком абзывалі ДанікаПалуянавы сынкі.)
Объяснение: