уявице што вы зьяуляецеся экскурсаводам у нацыянальным музеи гисторыи и культуры беларуси.Што вы расскажыце пра слуцкие паясы (их памеры,выраб,узоры)и працу ткачоу?прошу по бырому даю сотку ) аппавяданне слуцкия паясы(
Ответы
Ответ:
Славутыя слуцкія паясы – адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.
Слуцкія паясыНадзвычай прыгожы, сімвалічны і дарагі прадмет мужчынскага гардэроба, даступны толькі выхадцам з вышэйшых саслоўяў – слуцкія паясы – ткалі ў Беларусі яшчэ ў XVIII стагоддзі. З імі звязаны дзіўныя падзеі і сямейныя таямніцы, загадкавыя і часам містычныя гісторыі.
Слуцкія паясы: гісторыя нацыянальнага сімвала
Доўгія шырокія паясы з прыгожым малюнкам і складаным пляценнем з каштоўных нітак атрымалі распаўсюджанне на беларускіх землях яшчэ ў XVI-XVII стагоддзях. Гэтаму садзейнічалі паданні аб паходжанні арыстакратыі Рэчы Паспалітай ад старажытных ваяўнічых плямёнаў сарматаў.
Слуцкія паясыУ адзенні магнатаў пояс быў сімвалам прыналежнасці да эліты, шматвяковых сямейных традыцый і, вядома, заможнасці. Дарагія паясы для шляхты прывозілі з усходніх краін, але ў ХVIII стагоддзі на беларускіх землях сфарміравалася ўнікальная мастацкая з’ява – "слуцкі пояс".
Беларускія ткачы стварылі свае непаўторныя ўзоры і сімвалічныя матывы, эксклюзіўную тэхналогію. Сусветную вядомасць атрымалі паясы Слуцкай персіярні – мануфактуры самай заможнай і ўплывовай дынастыі Еўропы Радзівілаў.
Першая персіярня ўзнікла ў Нясвіжы, але па распараджэнні Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбанькі ў 1750-я гады яе перанеслі ў Слуцк, які здаўна славіўся ўмелымі ткачамі.