Напішыце сачыненне-разважанне аб прыказкі "Людзей пытай, а свой розум май"
Загадзя дзякуй
Ответы
"У людзей пытай, а свой розум май"
У кожнага чалавека ёсць сябры. У вашай мацi, бабулi цi знакомага, ды у мяне яны ёсць таксама.
Сябры - гэта тыя людзі з якімі ты праводзіш усё сваё жыццё. Вы маглi знайсцi iх, пазнаёмiцца будучы у дзiцячым садзе, школе цi выпадвкова. Кожны чалавек мае свой круг зносін, у кожнага свая кампанія. У некаторых людзей смешныя, у каго-небудзь сур'ёзныя, а ў кагосьці працавiтыя сябры. Але сутнасць заключаецца ў тым, каб умець сябраваць з іншымі людзьмі, знаходзіць з імі агульную мову, паводзіць сябе з імі нароўні, не гледзячы ні на якія фактары жыцця. Бываюць шмат выпадкаў, калі людзі маюць зносіны з гэтай кампаніяй, потым пераходзяць у іншае кола зносін, потым зноў вяртаюцца сюды, як пералётныя птушкі, якія ўзімку ляцяць у вырай, а ўвесну вяртаюцца назад. Але бываюць выпадкі, у якіх трэба дзейнічаць правільна і з розумам.
Ёсць сябры цi сяброукi, якія не заўсёды бываюць верныя табе, не заўсёды могуць дапамагчы ці не жадаюць гэтага, а тым больш калі ніколі не дапамагалі нiчым. Яшчэ існуюць так званыя маніпулятары, якія ставяць табе ўмовы, да прыкладу: "Калі ты не купіш мне шакаладку, я з табой больш не буду сябраваць!" А людзі, якія па-сапраўднаму шануюць тых, хто працягвае з імі быць, вядуцца на іх хітрыкі і становяцца выгоднымі для гэтых людзей.
Так што старайцеся кантактаваць з усімі, любіце ўсіх, нікога не аддзяляйце, ну і не забывайцеся пра старых сяброў, з якімі мы з дзяцінства расцём, але трэба мець галаву і думаць, калі кагосьці лепш паслухаць, а калі лепш думаць самому.