Сачыненнне на тэму Прырода зімовай парой
Ответы
Ответ:
Вось і наступіла сапраўдная зіма. Ударылі лютыя маразы. Снегу выпала шмат. Усё навокал пакрылася белай пухнатай коўдрай. Рака скавана тоўстым пластом лёду. Глыбокі сон ахінуў зімовы лес, палі і лугі.Мядзведзі, барсукі і вожыкі ўпалі ў спячку. Усе казуркі з восені хаваюцца ва ўтульных месцах. Цяжка стала птушкам, цяжка знайсці хоць нейкі корм. Мы, людзі, павінны дапамагчы ім пракарміцца зімой.
Зімовая прырода (11 сказаў)
Прыйшла зіма. Стала вельмі холадна. Зямля схавалася пад белай снежнай коўдрай. Зімовае сонца позна ўстае. Дзень кароткі, а ноч доўгая.
Люты вецер ходзіць па пустым полі. Рака замерзла і пакрылася суцэльным лёдам. Мароз скаваў усё навокал.
Лес спіць. Ціха стаяць вялізныя сосны і елкі. Жывёлам стала цяжка здабываць ежу.Зімой прырода быццам засынае. Зямля, дрэвы, кусты - усё пакрыта тоўстым слоем рыхлага снегу. Але спачатку ўсе расліны падрыхтавалі да зімовых замаразкаў. Кара на ствалах патаўсцела і ўмацавалася. А дробныя пупышкi, у якiх хавалiся будучыя лiсточкi i кветачкi, апраналiся ў шматлiкiя крыючыя лускi, нiбыта ў блузкi. Аднагадовыя расліны зімуюць у выглядзе пладоў і насення. Таму ніякія маразы зімой ім не страшныя.
Яшчэ восенню насякомыя закопваліся на зіму. Яны закопваліся пад глебу, хаваліся ў апалым лісці і трухлявых пнях. У сховішчах зімуюць змеі, яшчаркі, жабы, павукі і іншыя дробныя жывёлы - яны анямелі да самай вясны.