литературная или народная скаска на беларускаам языке
Ответы
Ответ:Было ў ваднаго чалавека трох сыноў: двух разумных, а трэйці — дурны. Старэйшы ўмеў на скрыпцы йграць, серадольны — на дудцы, а найменшы — дурны, — усё, седзячы на печы, лучыну стругаў. Вырасла ў таго гаспадара ў садочку яблынка, а на ёй расьлі залатыя яблычкі. Аднаго разу агледзілі яны, што кажнаю ноччу не ставала аднаго яблычка. Выправіў бацька старэйшага сына пілнаваць, а ён прыставіў драбінку да яблыні і йграе сабе ды йграе. Адно-ж на раніцу яму спаць захацелася, ён задрамаў, а тымчасам нешта зашумела. Прачнуўся, аж нідзе нічога няма, толькі яблычка не стае. Пайшоў ён да бацькі змаркоціўшыся, што не дапільнаваў. На другую ноч серадольны кажа: — Пайду ўжо я, я дапільную. Як прыйшла другая ноч, пайшоў ён із сваёй дудкай, сеў на драбінцы ды йграе сабе на ўсякія лады. Грае ён так, грае, ледз узыйшла зарніца, а яму спаць захацелася; ён задрамаў, аж чуе скрозь сон, што нешта зашумела. Пакуль ён прачнуўся, ізноў аднаго яблычка няма. Брыдка й яму ісьці ў хату, што не дапільнаваў яблычка. А ўжо той дурны кажа: — На чым стану то стану, а такі мушу дапільнаваць залатых яблычкаў. — Усе толькі ўсьміхнуліся на тую гутарку. Прышла трэйцяя ноч, дурны, такі ўжо рызыкоўны, выбіраецца ўжо на драбіну, набраў із сабою лучыны ды й пачарапкаўся якраз на яблынку.
Объяснение: там только половина