Предмет: Беларуская мова, автор: gurinmaks13

небольшая сказка на белорусском, 10 баллов​

Ответы

Автор ответа: vektorar
1
Пра што кукуе зязюля.
Было гэта даўным-даўно, калi зазюля сваю сям`ю мела. Жыла адна зязюля з дзецьмi: сынком i дачкою. Мацi кожнай ранiцай лятала далёка ў лес па чарвякоў, казюляк, а дзяцей пакiдала ў хатцы адных.
- Глядзiце ж, дзеткi, нiкуды не выходзьце! Чакайце мяне! – наказала яна.
Але дзецi не вельмi слухалiся мацi. Толькi яна паляцiць шукаць спажыву, яны замкнуць хатку на замок, а самi пойдуць гуляць.
I вось аднойчы так разгулялiся, што не заўважылi, як згубiлi ключак ад хаткi. Толькi пад вечар агледзелiся.
- Ой, што ж нам рабiць цяпер? – спалохалася сястрыца. – Хадзем, брацiк шукаць ключ! Ты iдзi ў той бок, а я ў гэты. Як знойдзеш ключ, дык гукай мяне, а я знайду – цябе гукаць буду.
Разышлiся яны ў розныя бакi. Сястрыца хутка знайшла ключ i пачала клiкаць брата. Але брат адышоў далёка i заблудзiўся .
Так вось i лятае аж да гэтага часу сястрыца па лясах, па садах i ўсё шукае свайго братца:
- Ку-ку, брацiк! Ку-ку , ключык знайшла! Дзе ты? Ку-ку!

gurinmaks13: спасибо
Похожие вопросы
Предмет: Математика, автор: ysenalievaalbina