Предмет: Беларуская мова, автор: romagrinkeivc

помогите пожалуйста перевести данный текст на белорусскую мову ​

Приложения:

Ответы

Автор ответа: vampire81
0

Адказ:

Бескарыслівыя памочнікі

Падчас Першай сусветнай вайны на канадскім эскадраным мiнаносцы служыў сабака па мянушцы Кубрык, які адрозніваўся незвычайным слыхам . Пачуўшы шум варожай падводнай лодкі, які не ўхапілі суднавыя прыборы, ён даваў сігнал баявой трывогі.

Цяпер ніхто не скажа, колькі невядомых адважных сабак загінула падчас Другой сусветнай, шукаючы міны і ратуючы з-пад абстрэлу раненых. Яны і сувязістаў замянялі, прабіраючыся па недаступных для чалавека месцах.

Чалавек вучыць сабак шукаць людзей, якія трапілі ў бяду, пахаваных пад руінамі падчас землятрусаў і заваленых снежнымі абваламі ў гарах, знаходзіць карысныя выкапні, пасвіць хатні жывёлу.

У свеце нямала помнікаў сабакам. Жыхары аднаго італьянскага паселішча паставілі помнік сабаку па мянушцы Верны. На працягу доўгіх чатырнаццаці гадоў кожны дзень нязменна хадзіў ён сустракаць свайго гаспадара, забітага фашысцкай бомбай.

Похожие вопросы