Падрыхтуйце паведамленне пра беларускія традыцыі. Праілюструйце іх
прыкладамі з энцыклапедыі «Культура Беларусі».
Ответы
Ответ:Сучасныя беларусы страцілі многія свае былыя лакальныя этнаграфічныя асаблівасці і традыцыйныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры (акрамя мовы і рэлігіі), што тлумачыцца працэсамі ўрбанізацыі, інтэнсіфікацыі ўнутрыкраінных кантактаў (па прычыне развіцця сродкаў сувязі і інфраструктуры), увядзеннем стандартаў пачатковай адукацыі, узнікненнем агульнанацыянальнай прэсы і г.д.
Працэс інтэнсіўнай культурнай гамагенізацыі беларусаў пачаўся ў часы Расійскай Імперыі пасля таго, як у 1861 г. было скасавана прыгоннае права (хоць і да таго пэўная частка сялян была вольнай) і сяляне атрымалі права атрымаць зямлю ва ўласнасць, чым былі створаны ўмовы для развіцця капіталістычных адносін і стварэння новых сацыяльных груп (буржуазіі, рабочых, інтэлігенцыі). З другой паловы XIX ст. атрымліваюць больш шырокае распаўсюджанне характэрныя для Расійскай Імперыі і Еўропы ў цэлым культурныя з’явы і новаўвядзенні, але пераважна сярод гарадскога насельніцтва. У 1902 г. у Расійскай Імперыі ўзнікла першая палітычная партыя беларусаў (Беларуская рэвалюцыйная грамада), а пасля яшчэ і іншыя партыі.
Объяснение: