Помогите пожалуйсто, придумать сочинение по белорусской литературе на тему *родная мова *
Ответы
Ответ:
Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек - усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця - гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», - пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з'яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты, але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад радзімы. Цяпер мы павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы.
У сваім вершы Ніл Гілевіч добра паказаў, як квітнее мова і як яна знікае. У творы аўтар параўноўвае залатую дуброву з нашай мовай. Канешне, можна сказаць, што мова наша залатая, бо яна багата прыгожымі словамі, выразамі, у кожнае слова чалавек укладваў душу, але нельга параўнаць мову з дубровай. Прыйдзе халодная пара - і дрэвыскінуць трапяткія лісточкі, ахутаюцца сном, а наша родная мова павінна жыць, узбагачацца, не загінуць. Мы ж будзем дапамагаць ей. Дуброве нельга дапамагчы, але мове можна. Трэба толькі шанаваць, аберагаць, змагацца за яе. «Наша мова - гэта народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родны народ», - з хваляваннем гаварыў Іван Мележ