Предмет: Беларуская мова, автор: popcenavaclav

Апавяданне рагнеда Лявон случанин

Ответы

Автор ответа: suigemar86
2

Ответ:

Поставь лучший ответ пожалуйста :)

Мне нужен статус "Отличиник" и только ты можешь мне помочь :)

Гэта урыўкі з паэмы:

Дзе Палота-рака упадае ў Дзвіну,

Дзе драмала сасна на кургане,

Горад Полацак там (помніць хто старыну)

Узвялі крывічы-палачане.

Ад Палоты-ракі да сівога Дняпра,

Ад Бярозы да сіняга мора

Горад Полацак наш, быццам тая зара,

Зіхацеў над крывіцкім прасторам

Славу ткалі гады. На крывіцкай зямлі

Панавалі і шчасце, і згода...

У харомах сваіх на пацеху усім

Вырастала дачка Рагвалода.

Залацістыя косы ёй сонца дало,

Дало неба ёй сінія вочы;

На квяцістым лугу за вішнёвым сялом

Дала лілія стан ёй дзявочы.

Навучыла жыццё волю светлую піць

I ніколі не знацца з прымусам.

Навучыла зямля, як радзіму любіць,

Як любіць крывічан-беларусаў.

У юнацтве яна на улонні дуброў

Назірала забавы народу.

Смех і песні звінелі за ціхім сялом,

Калі моладзь вяла карагоды.

А дзяўчаты на рэчцы пускалі вянкі

(Можа, мілы да сэрца прытуліць),

Іх адносілі хвалі бурлівай ракі,

А Рагнеды вянкі затанулі.

— Цяжка будзе табе віць кахання вянкі, —

Гаварылі дзяўчаты гурбою.

А Рагнеда глядзела на хвалі ракі,

I сціскалася сэрца тугою.

Похожие вопросы