Предмет: Беларуская мова, автор: lomchik3647

Вобразы-симвалы у рамане У.Караткевича Каласы пад сярпом тваим.Сачиненне -разважанне .СРОЧНО

Ответы

Автор ответа: suigemar86
1

Ответ:

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» - адзін з буйных твораў сучаснай літаратуры і, на маю думку, адзін з самых цікавых. Галоўнай дзейнай асобай гэтай кнігі з'яўляецца Алесь Загорскі - сын князя Юрыя Загорскага. У пачатку рамана мы знаёмімся з малым дванаццацігадовым хлапчуком, і, паступова чытаючы далей, з яго жыццём да таго часу, пакуль ён не становіцца сапраўдным мужчынам. Што ж здарылася за гэты час? Якія змены адбыліся ў жыцці і характары Алеся? Пра ўсё гэта можна даведацца са старонак кнігі. А я звярну ўвагу на тое, чаму пісьменнік адвёў значную частку рамана каханню, асабліва каханню Алеся Загорскага і Міхаліны Раўбіч.

Першая сустрэча хлопчыка і дзяўчынкі адбылася ў хаце Алеся ў час яго пострыгу. Ужо тады ў сэрца Алеся запала маленькая, прыгожая дзяўчынка з востранькім языком, з худзенькімі, як пруцікі, ручкамі. Увесь той вечар яны былі разам: танчылі, гулялі, размаўлялі... Пакляліся адно аднаму, што назаўсёды будуць братам і сястрою. Калі развітваліся, Майка нават падаравала Алесю медальён са сваімі прыгожымі валасамі. Пазней яны сустракаліся на каляды, а потым абодва вучыліся і доўга не бачыліся. I вось першы ў жыцці Майкі і Алеся баль, на які Майка збіралася вельмі старанна. Цяпер Уладзімір Караткевіч паказвае нам не дзяцей, а дарослых людзей. Майка - сапраўдная дзяўчына, а Алесь - юнак. Яны, як заўсёды, былі разам, але на першы погляд магло падацца, што Майка яго не кахае, бо яна ўсё рабіла для таго, каб прымусіць Алеся злаваць і крыўдзіцца. Але яна па-сапраўднаму яго кахала. Ды і як такога хлопца можна было не кахаць? Прыгожы, добра выхаваны, паважае дарослых, шануе сваю радзіму... Чым не ідэал?

Таму і было ў Міхаліны шмат саперніц: Ядзенька, Сабіна, потым Гелена. Але Алесь аддаваў перавагу толькі Майцы. Тое лета было для іх летам шчасця. Яны шмат былі разам, ездзілі адно да аднаго ў госці. Але іх каханне з-за непаразумення ледзь-ледзь не загінула. Справа ў тым, што па маёнтку папаўзлі пра Алеся плёткі. Майка гэтым плёткам паверыла і забараніла Алесю прыходзіць да яе. Хіба ж, калі сапраўды кахаеш, можна верыць хлусні? Безумоўна, не. А вось дзяўчына паверыла, і гэта вера плёткам ледзь не стала самай вялікай памылкай у яе жыцці. Пасля ўсяго Міхаліна вырашыла выходзіць замуж за другога, які яе вельмі кахаў, не думаючы пра тое, ці кахае яго яна. А Алесь пачаў больш займацца гаспадаркай, каб забыцца на ўсё. I вось тут, я думаю, адбываецца немагчымае: Алеся спакушае другая.

Похожие вопросы