Написать сачыненне на тэму што такое дружба на беларускай мове.
Ответы
Ответ:
Кожны з нас мае патрэбу ў зносінах. Таму вельмі важна мець побач такога чалавека, якому можна даверыць свае сакрэты, спытаць савета. Менавіта для гэтага і існуюць сапраўдныя сябры.Сябар – гэта чалавек, якому цікавы ты і твая душа, думкі і захапленні. Ён прыме цябе такім, які ты ёсць і не стане цябе выпраўляць. Аднак ён абавязкова будзе цябе спыняць, калі ты будзеш рабіць што-то дрэннае, каб зберагчы цябе. Сяброўства патрабуе самаахвярнасці. Бо здараюцца сітуацыі, калі неабходна інтарэсы аднаго паставіць побач са сваімі, здолець адмовіцца ад чаго-то дзеля іншага.Вельмі складана зразумець адразу, хто для цябе сябар. Бо сапраўднае сяброўства правяраецца часам. Можна на працягу некалькіх гадоў выдатна разам праводзіць час, весяліцца і гуляць. Але раптам могуць адбыцца жыццёвыя сітуацыі, якія дадуць зразумець, хто на самай справе знаходзіцца побач. Я вельмі шаную сяброўства. Сябры для мяне – самыя дарагія пасля бацькоў людзі. Я з імі не толькі весялюся, але і стараюся падтрымліваць і быць з імі побач у цяжкую хвіліну. Бо для таго, каб мець верных і добрых сяброў, трэба і самому стаць такім.
Объяснение: