Предмет: Беларуская мова, автор: 0lllbtslll0

СРОЧНО. ДАЮ 100 БАЛЛОВ.
водгук на верш "шчасце" максим танк. ​

Ответы

Автор ответа: pro878091
4

Ответ:

У сваіх творах Максiм Танк спрабуе адказаць на вечныя пытанні чалавечага жыцця: што такое жыццё і смерць, любоў і нянавісць, ісціна, вера, сумленне, дабро, шчасце? Паказ зямнога шчасця з'яўляецца адной з вызначальных рыс гуманістычнага пафасу творчасці паэта. Якое яно, чалавечае шчасце? 3 чаго складаецца? Аб гэтым верш-мініяцюра «Шчасце»:

Простае шчасцс людскос,

Так як I наша з табою,

Пэўна, складаецца э солі.

3 хлеба, сабранага ў полі,

3 поту, дарожнага нылу,

3 роднага нсбасхілу,

3 дружбы, ыацнсйшай ад смсрці,

3 пссні... I так ыне здаецца:

Каб з чаго Іншага скласці.

Дык ці было б яно шчасцеы.

М. Танк, знаходзячыся ў імклівым руху наперад, у творчым пошуку, гарэнні, няспынна абнаўляе, узбагачае змест і форму сваіх твораў. Побач з вершамі класічнай формы ў яго паэзію шырока ўвайшлі балады («Балада пра партызана Дубягу», «Балада пра Гаркушу»), легенды («Ля вогнішч начлежных», «Легенда пра музыку»), санеты («Санет», «Антысанет»), оды («Оду Зеўсу аднойчы я склаў», «Я — твой...»), прытчы («Кажуць, зоры ўсё знаюць...»), дыялогі («Дыялог з Дыягенам»), што дазволіла аўтару дасягнуць высокай ступені арыгінальнасці, непаўторнасці манеры і стылю. Але галоўнае месца ў творчасці сённяшняга Танка займаюць верлібры і вершы-мініяцюры («Парог, вычасаны з успамінаў», «Усё мае працяг жыцця...», «Незнаю...», «Дрзвы паміраюць...», «Непадсудная», «Я ў захапленні», «Маўчанне»). Паэтычнасць у верлібрах дасягаецца не рыфмай і паўтаральнасцю рытму, а самім унутраным (філасофскім) зместам, эмацыянальнай насычанасцю, сінтаксічнай будовай, яе багаццем і гнуткасцю. Напрыклад:

Я спытаў чалавска,

Які прайшоў праз агонь,

I воды,

I медныя трубы:

— Што самае цяжкае

— На гэтым свсце?

I ён адкаэаў:

— Прайсці нраз верпасць.

Здавалася б, напісана некалькі радкоў. А ў іх — вопыт, скандэнсаванасць думак цэлых пакаленняў.

Творчасць М. Танка не з'яўляецца гісторыяй ці ўспамінам пра мінулае. У ёй — будучыня, дзе жыве творчая, вечная душа лірыка:

Я толькі частку невялічкую

Змог прасняваць

Таго, што расказалі мнс

Вятры, дарогі,

Валуны і рэкі,

Лясы 1 эоры;

Я толькі частку невялічкую

Змог перадаць,

Што гаварылі вочы,

Вусны, рукі

Людэей, э якімі жыў 1 сустракаўся.

Таму пад песнямі маімі

На першым месцы

Подпісы іх стаўце.

Уся творчасць паэта прасякнута сапраўднай дабрынёй і даверам да чалавека. Яна выхоўвае ў чытачоў душэўную прыгажосць, высокую інтэлектуальнасць, заклікае да філасофскіх роздумаў аб жыцці, аб чалавецтве.

Похожие вопросы
Предмет: Русский язык, автор: надя393