рассказ моё путешествие на белорусском языке
Ответы
Ответ:
Адно з самых выдатных месцаў, у якім мне ўдалося пабываць гэта Чарнагорыя. Я прыляцела туды на вялікім самалёце. Мы праляталі над высокімі гарамі, прыгожымі палянамі, уляталі ў пухнатыя аблокі, як у іншы свет. Калі ляціш на самалёце ты як быццам апыняешся на іншай планеце. Пасля доўгага палёту мы прыляцелі, і я апынулася ў гэтай цудоўнай краіне - Чарнагорыі. Па шляху ў гатэль мы праязджалі высокія горы,вялікае Адрыятычнае развітвацца
і шмат прыгожых месцаў. Праз некаторы час пасля прыезду мы пайшлі на пляж. І калі мы падыходзілі да пляжу адчуваўся лёгкі брыз з марскога ўзбярэжжа. Мора было вельмі халоднае і купацца было амаль немагчыма, але вада ў ім была празрыстая. Праз некалькі дзён мы паехалі на найцікавую экскурсію. Мы наведалі вельмі шмат цікавых месцаў. Я пабывала на самай вяршыні гары, дзе зрабіла вельмі шмат прыгожых фатаграфій. Потым мы паехалі на Піўскі каньён вада ў ім была неверагодна блакітная
Мне вельмі спадабалася гэтае дзіўнае падарожжа. І як шкада, што мы ўжо праз адзін дзень павінны былі ляцець. Было вельмі цяжка і сумна развітвацца з такой цудоўнай краінай. Любіце падарожнічаць!