асабливасцi Рэфармацыi на беларускiх землях?
Ответы
Рэфармацыя пакінула глыбокі след у гісторыі Беларусі і мела станоўчыя вынікі. Да яе далучыліся многія магнаты з беларуска-літоўскіх зямель. Да іх ліку ставяцца Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Глябовічы і інш Яны з пазіцый дзяржаўнага патрыятызму імкнуліся захаваць незалежнасць ВКЛ. Феадалы-пратэстанты (»евангелікі") падчас ўздыму Рэфармацыі займалі многія вышэйшыя дзяржаўныя пасады, пераважалі ў складзе паноў-рады. Па іх ініцыятыве быў выдадзены віленскі прывілей Жыгімонта II Аўгуста 1563 г. Гэты дакумент раўняў ў правах усю шляхту краіны незалежна ад веравызнання: і каталіцкую, і праваслаўную і пратэстанцкую. А ў 1573 г. у Рэчы Паспалітай Варшаўская канфедэрацыя прыняла акт аб свабодзе веравызнання. Яго тэкст увайшоў у ІІІ Статут ВКЛ. Пратэстанцкія школы, друкарні, шпіталі, пісьменнасць садзейнічалі распаўсюджванню ў грамадстве асветы, ідэй гуманізму, верацярпімасці, міралюбнасці. Рэфармацыя спрыяла развіццю публіцыстычнай літаратуры