Предмет: Литература, автор: polinakruglena0

свет кохання у повести Якуба Коласа у полесской глуши​

Ответы

Автор ответа: xcbgzor2021z
1

Ответ:

Вось i перагорнута апошняя старонка апавядання Якуба Коласа «У палескай глушы». Асаблівае ўражанне ў мяне засталося ад мастацкага адкрыцця пісьменнікам чароўнага кутка нашай Радзімы – Палесся, краю ў многім для мяне загадкавага, невядомага.

Якуб Колас умее стварыць яркі пейзаж некалькімі трапнымі штрыхамі, падкрэсліўшы самыя характэрныя рысы і дэталі. Так паказана карціна позняй восені на першых старонках апавядання: “З двара пазірала цёмная, чорная ноч. Неба, абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісала над аголенай зямлёй. Непраглядны змрок і сыры туман спляліся густа-густа і як бы глынулі гэтую закінутую між балот і лесу невялічкую вёску”.

Тут жа на першых старонках твора мы знаёмімся i з палешукамі: «Людзі паважныя, сталыя, асцярожныя, не адразу і не кожнаму расчыняюць сваю душу, бо ўжо, мусіць, сама прырода Палесся палажыла на іх сваю адзнаку. Бясконцыя балоты вучылі іх мудраму разважанню, мора лясоў выхоўвала ў іх засцярогу…». I на іх знешні выгляд таксама паўплывала асяроддзе: «Доўгія цёмна-русыя валасы, светла-шэрыя вочы, сярэдні рост, шырокія плечы, павольнасць руху і нейкая сур’ёзнасць выразу твару як не трэба лепей стасаваліся з агульным малюнкам палескай прыроды».

3 пачуццём вялікай любові і павагі малюе Якуб Колас вобразы старых палешукоў, называе іх летапісцамі палескіх гісторый. Пісьменнік захапляецца іх фізічнай сілай, мужнасцю, багатым прыродным розумам, выпрацаванай на працягу стагоддзяў народнай мараллю. У творы ўслаўляецца прыгажосць душы простага чалавека, яго таленавітасць.

Уражваюць багатыя назіранні палешукоў над з’явамі прыроды, іх незвычайная мудрасць. Без агранамічнай адукацыі яны ведалі, у які дзень, нават у якую часiну, трэба выходзiць з сахой у поле, пры якіх умовах сеяць тую ці іншую збажыну. Якуб Колас расказвае і аб цяжкіх умовах жыцця палешукоў, іх беднасці, непісьменнасці. У вобразах школьных старожак бабкі Мар’і і бабкі Параскі раскрываецца дабрыня, спагадлівасць, чуласць сялянскай душы, неабыякавасць да чужога гора.

Усім зместам свайго твора Якуб Колас сцвярджае думку: беларускі народ мае ўласны гонар, багатую гісторыю, культуру, заслугоўвае права на лепшую, прыгожую будучыню. А гэты яго зварот, як нельга лепей спасавалўся з агульнымі малюнкамі палескай прыроды, бо і прырода Палесся, нягледзячы на змрочнасць, — багатая і прыгожая.

Объяснение:

Похожие вопросы
Предмет: Русский язык, автор: малика567тл
Предмет: Русский язык, автор: kenanaydan
Предмет: Русский язык, автор: doge13374