чаму Рагнеду называюць князёнай-пакутницай?
Ответы
Ответ:Згодна са старадаўнім звычаем, жанчына, калі выходзіла замуж, мяняла імя. Рагнеда назвалася Гарыславай. У яе нарадзіліся чатыры сыны i дзве дачкі. Але памяць пра бацьку, маці, братоў не давала спакою. I Рагнеда вырашыла адпомсціць за родных. Аднойчы ноччу падышла яна да ложка, дзе спаў Уладзімір, з намерам яго забіць. Але князь прачнуўся, ускочыў i ў лютасці схапіўся за меч. На шум выбег са свайго пакоя старэйшы сын Ізяслаў.
Ён засланіў маці i сказаў: «Бацька, раней забi мяне!» Князь супакоіўся, а назаўтра абвясціў наступнае. Малодшых дзяцей Рагнеда не ўбачыць ніколі. А са старэйшым паедзе пад Мінск, у невялікую крэпасць, якую ён даруе сыну Ізяславу. Ад яго Імя i пайшла назва крэпасці, а пазней i горада. Цяпер гэта горад Заслаўе, што пад Мінскам.
Уладзімір тым часам прыняў хрысціянства i пачаў хрышчэнне насельнцтва ва ўcix гарадах. Рагнеда пастрыглася ў манашкі пад Імем Анастасіі. Ізяслаў стаў князем полацкім. Сёння той, хто наведвае старадаўняе Заслаўе, прыходзіць да кургана Рагнеды, каб аддаць пашану памяці полацкай князёўны-пакутніцы, якая пражыла свой век пад трыма імёнамі.
Объяснение: