Предмет: Беларуская мова, автор: noskoegor38

краткое содержание адзиноки васьмикласник хоча пазнаёмицца​

Ответы

Автор ответа: MaryFairy211
3

                Кароткі змест аповесці Алеся Бадака "Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца"

Апавяданне пачынаецца ад першай асобы. Пісьменнік расказвае пра сваю калекцыю: ён збірае шарыкавыя аўтаручкі, якімі піша свае творы. У калекцыi ёсць адна аўтаручка, якая дасталася яму яшчэ ў 1985 годзе ад школьнай настаўніцы. Аднойчы сябар прывозіць пісьменніку стрыжань для гэтай аўтаручкі, і аўтар пачынае аповяд аб падзеях свайго далёкага юнацтва.

Мы даведваемся, што колішні аднакласнік, які ўжо сам стаў настаўнікам, запрасіў пісьменніка выступіць у школе, таму што «у яго класе адбыўся надзвычайны выпадак»: вучань-васьмікласнік падцікаваў зручны момант і сфатаграфаваў сваю настаўніцу на мабільнік у непрывабным выглядзе. Ды яшчэ намысліў размясціць фотаздымак у Інтэрнеце.

Пісьменнік прыязджае ў гарадок, каб абгаварыць з сябрам нюансы выступлення, i на аўтобусным прыпынку сустракае сваю школьную настаўніцу — тую, якая калiсьцi дала яму аўтаручку i ў якую ён калісьці быў шчыра закаханы. Аднак настаўніца размаўляе з былым вучнем суха, і з іх дыялогу мы даведаемся, што аўтар калісьці здзейсніў нейкі ўчынак, за які настаўніца яго зненавідзела.

Потым пісьменнік працягвае апавяданне ўжо ад трэцяй асобы. Галоўная дзеючая асоба - васьмікласнік Сяргей Васілевіч. Яму падабалася аднакласніца Наташа, і аднойчы ён прабіраецца ў гардэроб, каб пакласці ў кішэню яе курткі цукеркі. Але тут яго ловіць за руку тэхнічка і адводзіць да дырэктара школы. У кабінеце дырэктара Сяргей бачыць новую настаўніцу біялогіі, прыгажосць якой адразу зачароўвае падлетка.

Увесь наступны месяц на кожны ўрок біялогіі Сяргей прыходзіў старанна падрыхтаваным, але за месяц "Танечка" (настаўніца) ні разу яго не выклікала. Потым у газеце «Піянер Беларусі» надрукавалі яго вершы, i Сяргей прынёс гэты нумар газеты на ўрок, каб Танечка звярнула ўвагу. Але настаўніца раззлавалася, што ён шамаціць газетай, і парвала яе...
Тады Сяргей пачаў дзейнічаць навязліва, амаль нахабна. Ён нават тэлефанаваў ёй дадому, змяніўшы голас. I вось аднойчы, калі позна ўвечары настаўніца вярталася з працы, Сяргей з сябрамі напалохалі яе крыкамі і аглушальным стрэлам з самапала.
Што здарылася потым герой даведваецца праз дваццаць год ад былой дырэктаркі школы. Аказалася, што настаўніца была на пятым месяцы цяжарнасці i ад стрэсу ў выніку страціла дзіця...

У фінале аўтар апісвае, як перад сустрэчай з вучнямі яго былы аднакласнік паведамляе яму, што вучнем, які сфатаграфаваў настаўніцу на тэлефон, быў сын той самай Танечкі.

#SPJ3

Похожие вопросы
Предмет: Русский язык, автор: lfhzrj
Предмет: Математика, автор: катягромова2
Предмет: Окружающий мир, автор: mamaisan