текст баравик пад парасонам!!срочно!!!!
Ответы
Ответ:
БАРАВІК ПАД ПАРАСОНАМ
На ўскрайку лесу вырас вялікі мухамор. Грыбнікі пра ходзілі міма яго. Каму патрэбны ядавіты грыб?
Пайшоў Васіль у грыбы і ўбачыў той мухамор. Спыніўся,
залюбаваўся прыгажосцю грыба. Які ён яркі! Баравікі, сы раежкі, рыжыкі — усе грыбы хаваюцца ў траве, імху, пад лісцем.
А гэты мухамор адразу ў вочы кідаецца.
Над мухаморам схілілася сухая галінка сасны, і грыб упіраўся ў яе шапкай. Многія грыбнікі бачылі, што галінка перашкаджае расці мухамору. Але ніхто не дапамог грыбу, не
зламаў той галінкі. Людзі не хацелі ратаваць грыб, які ў кошык
не пакладзеш.
Васіль прысеў перад мухаморам і зламаў сухую галінку,
у якую ўпіралася шапка грыба. Мухамор вызваліўся, хіснуўся,
і пад шырокай чырвонай шапкай Васіль убачыў баравік. Гэты
хітрун схаваўся пад мухаморам, быццам парасонам накрыўся.
Васіль усміхнуўся. А мухамор нібы падміргнуў яму сваімі
белымі кропкамі і сказаў: «Ты дапамог мне, а я табе за гэта
баравік падарыў!»
Объяснение: