Предмет: Беларуская мова, автор: maslenkovainna308

Апавяданне пра прыметник

Ответы

Автор ответа: vasyarozhkov10bk
16

Ответ:

Прыметнік[1] — самастойная часціна мовы, якая абазначае якасць, уласцівасць або прыналежнасць прадмета і адказвае на пытанне «які», «якая», «якія», «чый». У беларускай мове прыметнікі змяняюцца па родах, склонах і ліках.

У сказе прыметнік можа быць азначэннем і іменным выказнікам.

Якасныя прыметнікіабазначаюць прымету, якую можна мець у большай ці меншай ступені. Адказваюць на пытанне «які», утвараюць ступені параўнання: цікавы, цікавейшы, больш цікавы, менш цікавы, найцікавейшы, самы цікавы, найбольш цікавы; маюць формы ацэнкі: вялікі — велікаваты, вялізны; могуць утвараць антанімічныя пары слоў: харошы — кепскі, дурны — разумны спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: «вельмі» (і яго сінонімамі «надта», «дужа»), «занадта» (вельмі вялікі, занадта прыгожы, надзвычай разумны), «зусім». З якасных прыметнікаў можна ўтварыць складаны прыметнік шляхам паўтарэння (смачны-смачны, вялікі-вялікі). Аднакарэнны прыметнік з прыстаўкай не- (недурны, непрыгожы).

Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Формы ступеней параўнання бываюць простыя і складаныя.

Адносныя прыметнікі выражаюць адносіны прадмета да іншага прадмета (дзвярны), матерыялу (жалезны), дзеяння (пральны, драбільны), прызначэнняпрадмета (пісьмовы, службовы), часу (студзеньскі), месца (мінскі), адзінківымярэння (пяцігадовы, двухпавярховы, кілаграмовы) і г. д. Адносныя прыметнікі маюць толькі поўную форму, не маюць ступеней параўнання і форм ацэнкі, не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «занадта» і пад.), не маюць антонімаў.

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета жывой істоце ці асобе (бацькаў, Міколкаў, сястрын, Любін). Адказваюць на пытанне «чый».

 

Асноўныя катэгарыяльныя значэнні і лексіка-граматычныя разрады. Якасныя, адносныя і прыналежныя прымет., іх значэнне, грам. формы і ўзаемапранікненні. Поўныя, кароткія і сцягнутыя формы, шляхі іх распазнавання.

Адрозненні ў абазначэнні прыметы і граматычныя асаблівасці прыметнікаў пакладзены ў аснову іх падзелу на лексіка-граматычныя разрады: якасныя, адносныя і прыналежныя.

Якасныя абазначаюць прыметы прадметаў, што могуць праяўляцца ў рознай ступені (кароткі-карацейшы).

Прыметы, названныя якснымі прыметнікамі, успрымаюцца огранамі пачуцця: прыметы па колеры, па фізічных уласцівастях, прасторавыя і часавыя прымеы, знешнія прыметы людзей, якасці іх характару і разумовых здольнасцей. Калі як. прым. Абазначаюць супрацьлеглыя паняцці, яны ўтвараючь сінанімычня пары.

Объяснение:

Похожие вопросы
Предмет: Українська мова, автор: таняХаня