Выписать 10 цытат из книги "Песня пра зубра"
Ответы
1.Мы - яшчэ натоўп, грамада непісьменная цемра.
2.Нашым князям, што ў сваіх міжусобіцах розум
Нашай крывёй замуцілі, падай на пахмелле
Мысляў і ўчынкаў цвярозасць, вярні раўнавагу
Мудрых дзяржаваўцаў, напомні пра іх абавязкі,
Гэтак злачынна забытыя, - карай напомні!
Свет вар'яцее, і ўсе міратворцы на словах -
гэта ваўкі пад ягнячым руном красамоўства.
3.Свет абшукайце - ці знойдзецца ў ім заваёўнік,
Што заваёўвау і гладзіў рабоў па галоўцы
І не купаўся ў крыві і слязах зваяваных.
4.Бэюцца князі-ваяводы, а стогнуць народы:
воіны ж гінуць у тых і другіх у сутычках,
што ім той смерд - наша гора і наш пакуты?
Ім бы свайго дамагчыся, а ты хоць заліся
Ў горкіх слязах. За мурамі рыданняў не чутна -
Значыць, гандлюй і крывёю і лёсам падданых.
Ворагі ўсе бачаць, смяюцца з няшчасных.
5.Гонар, сумленне зямных уладарцаў, здаецца,
Спяць беспрабудна. Усе іх учынкі і справы
Людзям на гора, дзяржаве ж - на шкоду і страты.
6...................Агонія блізка.
Безліч выпадкаў, прыгод і жывых успамінаў
Хваляй нахлынуць, палоняць душу - і здаецца:
Зноў ты вярнуўся ў той край, дзе пачатак пачаткаў
Сэнсу жыцця і пачуцця святога - радзіма.
7.Ёсць паляўнічная прымаўка ў нашым народзе:
"Звера яшчэ не забіў, а набіліцы збіў", - прабачайце
Гэтую вольнасць. Дык вернемся зноў на аблаву.
8.Сквапнасць - загрэсці кавалак у бліжняга з рота -
Ён тыранічнымі сродкамі так пртараніў,
Што на вякі нават завад іх вывеўся ў княстве.
Кім бы і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах,
Нават за гэта адно я пяю яму слова.
9.Войны прадбачы ўслед за малой перадышкай
Князь рыхтаваў да вайны сваё войска і кнсяства.
Мудрая справа - у часе самой падрыхтоўкі
Вытравіць боязнь і страх са свядомасці вояў
І прывучыць іх зараней да ўсякай нягоды.
10.Я ж разумею, што тым, для каго спяваю,
Праўда за ўсё даражэй, і пагэтаму сташлю
Кропку над "і": невядомае мне невядома