Подскажите пожалуйста белорусские стихи про лето, только не слишком длинные или короткие, автора и название
Ответы
Лето начинается бел
Андрей Рамонов
Лета пачынаецца на календары.
Хто куды збіраюцца школьныя сябры.
Пэўна не ўбачымся разам доўгі час,
Многае цікавае так чакае нас.
Лета пачынаецца ў розных гарадах,
Сонца разліваецца ў вуліцах-дамах.
Колерам красуюцца шэрыя лісты.
Уздоўж дарог вясёлкавых- новыя масты.
Лета пачынаецца песнямі агню.
Ён пад дрэвам ўвечары свеціць на раку.
Там сядзіць пад зоркамі воблака-юнак,
І сваволіць з ёлкамі вецер абы як
Лета хай не спыніцца ўжо на гэты год,
У Каляды пад елкамі зводзіць карагод.
А мядзведзь, убачыўшы лета на двары,
У Новы год хай вылезе са сваёй нары.
Вершы пра лета
Усход сонца
Сноп праменняў, пышнаўзняты,
Сее бляск-чырвонцы –
Гэта неба сцеле шаты
На дарогу сонцу.
Над палямі мрок прарваўся,
Па нізах расплыўся,
Лес туманам заснаваўся,
Луг расой абмыўся.
Агнявыя валаконцы
Ткуцца ў шоўк чырвоны –
Гэта хмаркі ладзяць сонцу
Iдзяньку кароны.
Як прыемна пахне збожжа!
А вакол –спакойна!
Эх, як слаўна, як прыгожа,
Хораша, прыстойна!
I сабрала неба фарбы
Колераў дзівосных...
I дзе ёсць такія скарбы
Гожства, сугалосся?!
Я. Колас