Предмет: Беларуская мова, автор: Ангелинааниме

как разлечить дапасаваны и недапасаваны азгачэнне?

Ответы

Автор ответа: anyelle
126
Дапасаваныя азначэнні дапасуюцца ў родзе, ліку, склоне да слова, да якога яны адносяцца (прыгожая кветка, мая кніга, першы адказ). Недапасаваныя - не дапасуюцца (дзяўчынка ў сукенцы, сусед насупраць, жаданне выжыць).

Каб адрозніць адно ад аднаго, можна паспрабаваць змяніць слова, да якога адносіцца азначэнне. Калі азначэнне таксама зменіць сваю форму - гэта дапасаванае азначэнне. Калі не - недапасаванае.

Напрыклад:

прыгожая кветка - прыгожыя кветкі, прыгожае кветкі, прыгожаю кветкаю - змяняюцца абодва слова - дапасаванае азначэнне;

жаданне выжыць - жаданню выжыць, жаданнем выжыць, жадання выжыць - змяняецца толькі галоўнае слова, форма азначэння не змяняецца - недапасаванае азначэнне.
Похожие вопросы