Предмет: Литература, автор: Яна333

Весна пришла. Белорусский язык

Ответы

Автор ответа: veronikachyhir
0

Вось і прыйшла доўгачаканая вясна. З дахаў зацішнай мелодыяй падаюць кропелькі талага снегу. Ручаіны бягуць па вуліцах, збягаюць, забіраюць з сабою холад. Сонейка ўжо не хаваецца за хмары і не саромееца ліць цяплыню на зацвярдзелую за зіму зямлю. Людзі ўсміхаюцца. На тварах іх – чаканне. Хутка птушкі вернуцца дадому, замітусяцца. Загучыць вясна на поўную моц. Кволыя былінкі пацягнуцца да гары, хуценька стануць шчыльнай, сакавітай травой. Распусцяцца кветкі, упрыгожаць горад. Можна здымаць цяжкія курткі і футры, не кутацца ў доўгія шалікі. А якая прыгожая вясна ў лесе! Пралескі, ландышы, коцікі на вербах. Чорна-белы зімовы пейзаж зменіцца на новы, зялёна-блакітны. Маладая ліства на дрэвах запахне ап’яняючым водарам свежасці. Усё навакол прачынаецца, і расліны, і жывёлы, і людзі. 

Похожие вопросы
Предмет: Литература, автор: mirosnicenkoliza217
Предмет: Математика, автор: Tatiana5676