Предмет: Беларуская мова, автор: hgnbh

напишите краткий пересказ "Паром на бурнай рацэ" на белорусском

Ответы

Автор ответа: dashaxarlamova
149
У гэты трывожны жнівень 1863 года вайна была паўсюль. «Белыя» спрачаліся з «чырвонымі», беларусы абураліся шавінізмам «белага жонду». Успыхвалі, затухалі і зноў выбухалі ачагі абурэння палітыкай цара.
Пераспелае жыта плакала зярнятамі, а ў жыце стаялі шыбеніцы. I не ўстаў ніхто добры, любоўны, і не сказаў людзям, што нельга рэзаць адзін аднаго, што свет вялікі і на кожнага выстачыць ніў, што хлеб аднолькава смачны, на якой мове яго ні называй. Не мог сказаць. Галоўным быў не хлеб. Галоўнай была свабода».
Генерал Фікельмонт даў загад знішчыць усе чаўны і лодкі. Тры дні ў Прыдняпроўі палілі бярвенні, з якіх інсургенты (паўстанцы. — Т.Г.) маглі б звязаць плыты. Адзіны паром ля Магілёва ахоўвала рота выпрабаваных у баях салдат пад началам капітана Пора-Леановіча. «Капітану не надта верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва. Таму «ў дапамогу яму» і «на адпачынак» паставілі, таксама капітана, Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі».
Палкоўнік Фралоў разбіў атрад інсургентаў, месцазнаходжанне якіх паказаў мясцовы селянін. Кіраўнік паўстанцаў Усяслаў Грынкевіч быў узяты ў палон і асуджаны на смерць.
На кардон (заставу. — Т.Г.) прыляцеў улан, штосьці перадаў Пора-Леановічу, і яго хутка пераправілі на другі бераг. Гораву, які быў у гэты час на пароме, аж шкада стала зморанага каня — ледзь крануўшыся берага, ён панёс улана да горада.
У двары, дзе жылі афіцэры, Пора-Леановіч практыкаваўся ў стральбе. Ён меў славу першага, не толькі ў палку, брэцёра (дуэлянта. — Т.Г.). Страляў капітан вельмі трапна.
За вячэрай, выпіўшы, Пора-Леановіч разгаварыўся. Адносіны капітана да людзей, да жыцця ўразілі Горава: у гэтага чалавека не было нічога святога, ён грэбліва ставіўся да ўласных продкаў, да свайго народа, да мінулай гісторыі і да сучаснасці.
Пачалася страшэнная навальніца, якую ў народзе называюць «вераб'іная ноч». У цемры двара, якую штохвілінна сляпілі бліскавіцы, з'явілася карэта. Маладая жанчына прасіла пераправіць яе на той бераг. Яна везла ў крэпасць памілаванне мужу, Усяславу Грынкевічу, падпісанае яго «сіяцельствам» графам Мураўёвым. Расстрэл кіраўніку атрада інсургентаў замяняўся пажыццёвай катаргай. Пора-Леановіч ветліва, але цвёрда патлумачыў жанчыне, што зможа пераправіць яе толькі раніцай — такі загад.
Гораву, якога ўразіла прыгажосць і мужнасць жонкі асуджанага, у нейкі момант здалося, што начальнік кардона здзекуецца над госцяй. Жанчына ў адчаі гатова плыць цераз раку сама, але капітан не дазваляе і гэтага. Разумеючы пакуты незнаёмкі, Гораў згодны пераправіць яе, Пора-Леановіч, як старшы па званні, забараняе. Калі ўслед жанчыне, пасля таго як яна нагадала Пора-Леановічу, што ён . таксама нарадзіўся на гэтай зямлі, капітан кінуў брыдкае слова, Гораў назваў паводзіны яго нізкімі. «Але на вуснах начальніка кардона зноў з'явілася прыязная і страшнаватая ўсмешка.
— Капітан, сказаў ён, — гэта, здаецца, вас прыставілі наглядаць за мною, а не мяне за вамі. Мне здаецца, яны зрабілі дрэнны выбар.
Гораў аслупянеў. Ён ніколі не ведаў, ніколі нават не мог падумаць, што на яго можа ўпасці такое падазрэнне». Малады чалавек выбег з пакоя на дождж і доўга стаяў за рогам хаты не могучы супакоіцца.
Амаль нечакана для сябе Гораў спытаў у Івана, салдата-земляка, як пераправіцца на той бераг. Салдат прызнаўся, што ёсць човен, прыхаваны дзеля лоўлі рыбы.
Човен «кідала ў правалы паміж хваль, вецер адкідваў цёмны шаль на жанчыне, як вялізныя імпэтныя крылы. Кожныя пяць хвілін даводзілася выліваць ваду; усе прамоклі да пояса... I ўсё ж наступіў момант, калі хвалі ўтаймаваліся, шкарлупінка плаўна загайдалася ў зацішку, за высокай касой процілеглага берага».
Вяртаючыся на заставу, Гораў заўважыў Пора-Леановіча, той стаяў на паромным прычале і саркастычна-пагардлівымі вачыма глядзеў на яго. Начальнік кардона расказаў, што Мураўёў падпісаў памілаванне і аддаў ліст у рукі жонкі Грынкевіча. А за дзве гадзіны да гэтага з губернатарскай поштай паслаў фельд'егера, каб на месцы паспяшаліся з выкананнем смяротнага пакарання. Гэты пасыльны перадаў яму, Пора-Леановічу, загад затрымаць жанчыну да трох гадзін раніцы, што ён і зрабіў.
Жонка Грынкевіча спазнілася ўсяго на дзесяць хвілін. Пра гэта паведаміў улан, які вяртаўся з горада. Ён перадаў таксама, што генерал Фікельмонт выказвае Пора-Леановічу ўдзячнасць за дасканала выкананы загад.
Гораў выклікаў Пора-Леановіча на дуэль і нечакана для сябе смяртэльна параніў капітана. Калі падбег да яго, уразілі вочы суперніка, «у якіх зараз не было пустаты, а было смяротнае здзіўленне і яшчэ нешта». Перад апошнім уздыхам з вуснаў Пора-Леановіча прагучалі словы падзякі.
».
Похожие вопросы
Предмет: Математика, автор: ZeroOMGLE
Предмет: Физкультура и спорт, автор: kkruckov00
Срочно дам 90 балов
З яких часів бере свій початок футбол?

варіанти відповідей

А Середніх

Б Античних

В 20-х років н.е

Запитання 2

В якому році було покладено початок розвитку сучасних правил гри?

варіанти відповідей

А 1832

Б 1822

В 1823

Запитання 3

Чи правильним є вислів: «Спортивна гра регбі культивувалася у містечку Херроу»?

варіанти відповідей

А так

Б ні

Запитання 4

В якому році було ухвалено рішення культивувати гру з круглим м'ячем і грати тільки ногами?

варіанти відповідей

А 1862

Б 1863

В 1864

Запитання 5

В якому році було створено Міжнародну Федерацію Футбола (ФІФА)

варіанти відповідей

А 1902

Б 1903

В 1904

Запитання 6

В якому році був проведений перший офіційний футбольний турнір?

варіанти відповідей

А 1866

Б 1867

В 1865

Запитання 7

В якому місті був зіграний перший футбольний матч в Україні?

варіанти відповідей

А Одесса

Б Київ

В Львів

Запитання 8

В якому році був засновано Київське “Динамо”

варіанти відповідей

А 1926

Б 1927

В 1928

Запитання 9

Хто був визнаним найкращим футболістом Європи у 1975 році і нагороджений золотим м'ячем?

варіанти відповідей

А Олег Блохін

Б Олег Протасов

В Леонід Буряк

Запитання 10

Коли була створена Футбольна Федерація України

варіанти відповідей

А 1989

Б 1990

В 1991

Запитання 11

Титул першого переможця України вибороли футболісти…

варіанти відповідей

А "Динамо" Київ

Б "Шахтар" Донецьк

В "Таврія" Сімферополь

Запитання 12

У якому році Андрій Шевченко отримав нагороду найкращому гравцеві Європи?

варіанти відповідей

А 2002

Б 2003

В 2004