Предмет: Литература,
автор: stepa00777
Пересказ "Сирочы хлеб"
Ответы
Автор ответа:
0
Дзеянне твора адбываецца ў былой заходняй Беларусі, якая ў 1921 годзе была аддадзена пад уладу Польшчы. У пачатку аповесці Даніку было ўсяго сем гадоў. Ён па-дзіцячы глядзіць на свет і жыве сваімі дзіцячымі радасцямі і засмучэннямі. Крыўдна, а часам горка і балюча, калі цябе дражняць, асабліва жабраком. Іншы раз можна пацярпець, але найчасцей трэба не даваць сябе ў крыўду, адбівацца, а часам уцякаць плачучы і клікаць на дапамогу маці.
Даніку вельмі хочацца ў школу. Яна вабіць хлопчыка новым незнаёмым светам, якім жывуць старэйшыя вучні, а яшчэ вельмі хочацца абуць новыя бліскучыя боцікі (першыя ў жыцці!), што мама купіла да школы. У канцы аповесці Даніку дванаццаць гадоў і сярод аднакласнікаў вылучаецца асаблівымі здольнасцямі да навукі. Ён не можа мірыцца з тым, што ў школе дзеці вучацца на чужой мове, што багатыя яго аднакласнікі насміхаюцца з беднасці.
Вялікі ўплыў на Даніка аказалі ўмовы жыцця, а таксама дарослыя. Яму пашчасціла сустрэцца з цудоўнымі настаўнікамі: вясковым чалавекам Міколам Кужалевічам і польскай настаўніцай пані Мар'яй. Мікола Кужалевіч адкрыў Даніку сілу еднасці, братэрства працоўных, гаварыў пра нацыянальную годнасць беларусаў. Пані Мар'я абудзіла любоў і павагу да польскага народа, паказала Даніку працоўную Польшчу, багацце яе літаратуры і мовы. Прайшоў час — і ўжо сам Малец гуртаваў вакол сябе аднакласнікаў, дзяцей беднаты, каб усе трымаліся адзін аднаго.
Але жыццё сутыкала героя і з іншымі настаўнікамі, такіх, як Цаба, Рузя, Дулемба. Хлопчык не мог назваць іх сваімі настаўнікамі, бо тыя ненавідзелі вучняў, абражалі іх, асабліва і пагардліва ставіліся да дзяцей беларусаў.
І галоўны герой аповесці сам стаў вучыць сваіх равеснікаў чытаць на роднай мове. Хлопец многа думаў, аналізаваў убачанае і пачутае, шукаў адказы на пытанні, якія ставіла перад ім жыццё. Таму ў канцы аповесці Данік — не проста хлопчык, а сын свайго народа і ратавальнік сваёй роднай мовы .

Похожие вопросы
Предмет: Математика,
автор: Аноним
Предмет: Математика,
автор: B0ss0fGym
Предмет: Українська мова,
автор: artem95955
Предмет: Алгебра,
автор: supernatural25
Предмет: Биология,
автор: odnatakayamos