Предмет: Беларуская мова, автор: JannGur

9. Перакладзіце на беларускую мову:

Читая, открыв (двери), начавшись, осматривая.

10. Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў:

1) Падыходзячы да кабінета дырэктара, у супрацоўнікаў узнікла спрэчка;
2) Плануючы сваю дзейнасць, сакратар увязвае яе з планамі дзейнасці кіраўніка;
3) Зразумеўшы сваю нетактоўнасць, сакратар змоўк;
4) Даведаўшыся пра кадравыя змены, нас акрыліла надзея дасягнення дамоўленасці з партнёрамі;
5) Доўга нахадзіўшыся па горадзе, мне вельмі захацелася адпачыць.

Ответы

Автор ответа: Аноним
1
9. чытаючы, адчыніўшы, пачаўшыся, аглядаючы

10. 1,4,5 (асноўнае і дадатковае дзеянне павінна выконвацца адной асобай, а ў гэтых сказах - рознымі)
Правільна так: 
1) Калі супрацоўнікі падыходзілі да кабінета дырэктара, у іх узнікла спрэчка. 
4) Калі мы даведаліся пра кадравыя змены, нас акрыліла надзея дасягнення дамоўленасці з партнёрамі. 
5) Доўга нахадзіўшыся па горадзе, я захацеў адпачыць. 
Похожие вопросы
Предмет: Английский язык, автор: fadeykin2005
Предмет: Математика, автор: Аноним