Предмет: Беларуская мова, автор: marishamarskai

якую ролю адыграу максим гарэцки у станауленни беларускай ваеннай прозы

Ответы

Автор ответа: dychak
2
У станауленні беларускай ваеннай прозы Максім Гарэцкі адыграў вялікую ролю. У сваіх творах пісьменнік не толькі паказаў праз лёсы людзей антынародную сутнасць вайны, але і заклаў падмурак ліра-філасофскай і дакументальна-мастацкай прозы, узбагаціў яе глыбінёй псіхалагічнага аналізу нацыянальных характараў, ацэньваючы іх з вышыні агульначалавечых духоўных каштоўнасцей. У вельмі складаны для Беларусі час Максім Гарэцкі стаў мастацкім летапісцам лёсавызначальных для краіны гістарычных падзей. Дакументальная аповесць «На імперыялістычнай вайне», аповесць «Ціхая плынь» і іншыя творы пісьменніка без усякага красамоўства сведчаць, якое гэта пекла — вайна.
Сцісласць апісанняў, уменне намаляваць характар чалавека некалькімі штрыхамі, але выразна і запамінальна, глыбокі псіхалагізм у паказе перажыванняў героя — характерны асаблівасці прозы Гарэцкага.

marishamarskai: спасибо большое)
Похожие вопросы
Предмет: Литература, автор: marija14112010
Предмет: Математика, автор: aleksenderderkach45
Предмет: Алгебра, автор: nika1872