Предмет: Беларуская мова, автор: lelenaLnaika

Пэўна, гэта будзе хлусня, калі хто з жанчын скажа, што ёй не падабаюцца кветкі. Бо калі жанчыне дораць кветкі, яна робіцца іншай, змяняецца на вачах. І не мае вырашальнага значэння, якія гэта будуць кветкі: з луга, з поля ці сапраўднай аранжэрэі — вытанчаныя і экзатычныя. Значэнне мае толькі сам факт наяўнасці кветак. І не мае вырашальнага значэння, хто і каму дорыць кветкі: сын — матулі, муж — жонцы, хлопец — любай дзяўчыне. Галоўнае ў тым, што кветкі дорыць мужчына жанчыне. Гэта аснова. Мабыць, не галоўнае, і з якой нагоды гэта адбываецца. Ёсць кветкі, і іх патрэбна некаму дарыць.
...Буяла і цвіло лета. Я няспешна крочыў па вуліцы. Насустрач ішла жанчына. Звычайная, якіх тысячы па вёсках і гарадах Беларусі. Трошкі “затурканая” нялёгкім жыццём. Нічым не адметная. Знешнасць, вопратка, хада — ва ўсім адчувалася нейкая стомленасць і абыякавасць да жыцця.
У руцэ я трымаў шыкоўны гладыёлус, адзін з першых, што расцвілі тым летам у нашым садзе. На імгненне прыпыніўся, а калі незнаёмка параўнялася са мною, прамовіў: “Калі ласка, гэта Вам!”
У той момант, калі працягнуў кветку, з жанчынай пачало нешта адбывацца. У вачах з’явіўся прывабны бляск, узняліся грудзі, выпрасталіся плечы. У імгненне яна зрабілася стройнай і прыгожай.
Жанчына зніякавела і нейкім дрыготкім голасам спытала
— Мне! А чаму?
— Таму, што вы жанчына, прычым прыгожая, — адказаў я. І не адважыўся ўдакладняць, што прыгажосць яе стала відавочнай пасля таго, як ёй далі кветку.
Яна пайшла, а я яшчэ нейкі час пазіраў ёй услед. Гэта была ўжо зусім іншая жанчына. Вось яна — дзівосная сіла ўсяго толькі адной кветкі і мужчынскай увагі.
Дарыце кветкі…
Мае сыны вынайшлі добры прыклад. Яны прыносяць кветкі маме. Гэта могуць быць любыя зёлкі, што цвітуць у полі. Увесну ролю кветак выконваюць лазовыя ці вербавыя галінкі з пяшчотнымі коцікамі. Летам выбар большы, можна знайсці нейкія прыгожыя і нават шыкоўныя расліны ў сваім садзе. Дзеці ведаюць: калі ёсць кветкі, іх трэба несці маме. Мама ж часам шкадуе, што знішчана прыгажосць, якую сама садзіла і песціла, але ж не крыўдуе на сваіх маленькіх мужчын.
Яна гатова прабачыць ім любыя свавольствы. Яна ганарыцца сынамі. У яе паляпшаецца настрой, знікае стома і з’яўляецца вялікае жаданне падзяліцца радасцю з суседкай.
Дарыце кветкі…
У дзецях пазнаю сябе.
Яшчэ не зусім раставаў снег, а мы з сябрамі ішлі на блізкае балотца, каб нарваць чорнагалову. Праз нейкі час можна было наламаць галінак вербалозу. Потым з’яўляліся пралескі, дрымотнік, лотаць, канваліі, рамонкі, валошкі… Так доўжылася да глыбокай восені. Кветкі я нёс матулі. Яна ставіла іх у слоік з вадой. Звычайна прамаўляла: “Якая прыгажосць!” Я ж адчуваў, што матуля рабілася больш лагоднай, такой прывабнай. Я ведаў, што менавіта мая мама самая прыгожая і любая, што ёй трэба дарыць кветкі.
Дарыце кветкі…
Для вясковых юнакоў чамусьці не стала правілам дарыць дзяўчынкам кветкі. Мы саромеліся адзін аднаго, сваіх першых пачуццяў. Звычайна букецік кветак хаваўся за пазуху і з’яўляўся на свет у самы апошні і адказны момант. У мяне не ўзнікала праблем у заваёве юных сэрцаў. За пазухай амаль заўсёды быў кветкавы аргумент. Ён дапамагаў растапіць лёд, расчуліць самае халоднае і непрыступнае сэрца.
У юных дзявочых душах адбываліся змены. Дзяўчаты прыгажэлі тварам, рабіліся такімі дарослымі! Ім было вельмі прыемна. Яны адчувалі сябе жанчынамі, якім дораць кветкі, а значыцца — кахаюць.
Дарыце кветкі…



Можете переделать текст, чтобы казалось что сам писал, а не с интернета взято?

Ответы

Автор ответа: fghkl
26
Парень, просто сделай в тексте две - три ошибки специально, тогда будет более правдоподобно!)
Похожие вопросы
Предмет: Английский язык, автор: dedytcrazy13
2. Communication
Complete the dialogue with the phrases a-d.
a. Poor you! b. I guess you’re right. c. OK, let me know. d. I suppose it is.
Billy Hey, let’s join a water polo team.
Pat Why?
Billy Well, we need the exercise.
Pat (1) _______________ But water polo? Isn’t it a bit boring?
Billy (2) ______________ What about basketball?
Pat I don’t think so. I sprained my ankle last year and I haven’t played since then. It
hurts when I jump up and down.
Billy (3) _______________What can we do, then?
Pat What about hiking?
Billy I’ve never been but it sounds good. I’ll call James and Dan, too. Maybe we can all
go hiking together this weekend.
Pat (4)________________
Billy Sure.

Score 8

3. Grammar
A. Complete with the Present Perfect Simple of the verbs in brackets.
1. A: ________________ (you / ever / see) a polar bear?
B: Yes. I ____________(visit) London Zoo many times and I ____________(see) lots
of polar bears.
2. A: ________________ (Mona / tell) you anything about her hiking trip?
B: No, I ____________(not speak) to her yet.
3. A: _______________ (your brother / finish) his homework?
B: Yes, he ____________(already / do) his homework and he’s listening to music now.
Score 7
B. Complete with the Past Simple or the Present Perfect Simple of the verbs in
brackets.
Dana (1) ___________________(always / love) travelling. Two weeks ago when she
(2) _________________(become) 18, her parents (3) _______________ (give) her a
wonderful present: a trip around Europe for a month. She (4) ___________ (leave) a
week ago and she (5) _____________ (already / be) to Italy and Germany. When she
(6) ________ (be) in Italy, she (7) ____________ (go) to a pop concert. She loved it!
Предмет: Қазақ тiлi, автор: samagulalina
Предмет: Литература, автор: Olechkagnots