Предмет: Беларуская мова,
автор: alexey23
Трэба паведамленне пра гісторыю Юлі і яе сям'і ў творы Аляксея Дударавым "Кім"
Ответы
Автор ответа:
4
Цэнтральнай праблемай п'есы Аляксея Дударава "Кім" з'яўляецца выздараўленне дзяўчыны Юлі, над жыццём якой навіс дамоклаў меч зоны (відавочна, радыяцыйнай). Але выздараўленне (маральнае) патрэбна і яшчэ аднаму герою – крымінальнаму дзеячу Каралёву.
Характары названых персанажаў увасабляюць фактычна сутнасць гуманізму і бесчалавечнасці: Юля, нягледзячы на абмежаванасць у матэрыяльных сродках, апякуецца яшчэ і трыма дзецьмі, а вельмі заможны Каралёў адчувае недахоп звычайнай дабрыні. Каб зразумець гэта, яму спатрэбілася перажыць шэраг супадзенняў, у якіх галоўную ролю сыграў падлетак Кім – магчыма, у нечым занадта ідэальны, але праўдзіва адкрыты і чалавечны.
Супадзенні толькі знешне, сюжэтна падрыхтавалі глебу для шчаслівай развязкі, таму што галоўным чыннікам стала каханне, якое ўрэшце і паставіла на ногі Юлю.
У сваёй п'есе драматург даводзіць, што любоў і чалавечнасць спараджаюць ланцужковую рэакцыю, якая спрыяе духоўнаму выздараўленню ўсяго грамадства.

Похожие вопросы
Предмет: Геометрия,
автор: pdp191322
Предмет: Математика,
автор: babakarina101
Предмет: Математика,
автор: vk09042007
Предмет: Английский язык,
автор: sayrtou
Предмет: Русский язык,
автор: Zhantuar2122