Предмет: Беларуская мова,
автор: polinakorn25
ПОМОГИТЕ! ПРОШУ!
напишите пожалуйста сочинение-описание про какой-нибудь паметник на белорусском языке! ОООЧЕНЬ НАДО!
буду очень благодарна!
Ответы
Автор ответа:
6
Брэсцкая крэпасць - адно з тых мясцін, якое варта наведаць у Беларусі, і самая буйная славутая турыстычная мясціна ў горадзе Брэсце.
Пасля вайны крэпасць не была поўнасцю адноўлена. На яе тэрыторыі для ўвекавечання подзвігу абаронцаў у 1969–71 гг. створаны мемарыяльны комплекс.
Архітэктурна-скульптурны ансамбль мемарыяла ўключае ў
сябе галоўны манумент "Мужнасць", штык-абеліск, скульптурную кампазіцыю
"Смага", плошчу Цырыманіялаў, 3 рады мемарыяльных пліт з пахаваннямі
загінуўшых, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей. Мемарыял пачынаецца з манументальнага галоўнага ўваходу ў выглядзе вялізнай зоркі, прарэзанай у бетонным блоку. Тут гучыць песня А.Аляксандрава "Свяшчэнная вайна" і ўрадавае паведамленне аб нападзе на Савецкі Саюз войскаў нямецка-фашысцкай Германіі.
Кампазіцыйны цэнтр ансамбля – манумент "Мужнасць", пагрудная скульптура воіна вышынёй 33,5 м, на адваротным баку якой размешчаны рэльефныя кампазіцыі, якія расказваюць пра асобныя эпізоды гераічнай абароны крэпасці.
100-метровы абеліск "Штык" відаць з
любога месца крэпасці і звязаны з асноўным манументам "Мужнасць" 3
радамі надмагільных пліт. Вядомы імёны толькі 216 з 850 пахаваных тут
абаронцаў крэпасці. Скульптурная кампазіцыя "Смага"
- фігура савецкага салдата, які, абапіраючыся на аўтамат, з апошніх сіл
спрабуе дацягнуцца да ракі і зачэрпнуць каскай вады. Помнік прысвечаны
мужнасці абаронцаў крэпасці, якія без ежы і піцця на працягу многіх дзён
трымалі абарону.
Асноўная частка мемарыяла - плошча Цырыманіялаў, дзе праходзяць масавыя ўрачыстасці.
Перад руінамі былога інжынернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь.
У вячэрні час на тэрыторыі крэпасці ўключаецца дэкаратыўная падсветка
Похожие вопросы
Предмет: Другие предметы,
автор: Alinamarsh1
Предмет: Английский язык,
автор: Семечка0987
Предмет: Русский язык,
автор: Яна56479
Предмет: Математика,
автор: akwinzsuriviz2017
Предмет: Математика,
автор: zolotukhinpawel