Предмет: Беларуская мова,
автор: Машааааааа
Сочинение на тему ,, За што я люблю Радзиму,,
Ответы
Автор ответа:
205
Мая Радзіма — Беларусь. Гэта краіна — адна з самых прыгажэйшых у свеце. Беларусь размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць вялікую частку маёй краіны. А колькі ў Беларусі рэк і азёр! Больш за ўсё іх у паўночнай частцы. На поўдні маёй краіны размяшчаюцца балоты. Разнастайны раслінны і жывёльны свет нашай краіны ўражвае сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. У нас жыве птушка, якая з'яўляецца сімвалам Беларусі, — гэта бусел. Нашу краіну так і называюць — «зямля пад белымі крыламі». Прыгажосць роднай зямлі, непаўторнасць яе прыроды неаднаразова алісваліся вядомымі пісьменнікамі — Янкай Купалай, Якубам Коласам, Уладзімірам Караткевічам, Нілам Гілевічам і іншымі. Уладзімір Караткевіч у вершы «Бацькаўшчына» з гонарам апісвае сваю Радзіму, нашу Беларусь. Я вельмі люблю сваю краіну, ганаруся тым, што я нарадзіўся тут. Прыгожа сказаў пра Беларусь паэт П. Броўка, апісваючы нашу зямлю.
Зямля Беларусі! Ты ў граях-вяснянках, Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў, Ты песня сама ад крыніц да заранкі, Ад зорак паўночных да сіняга ранку, Ты наша паэма з бурштынавых слоў!..
Зямля Беларусі! Ты ў граях-вяснянках, Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў, Ты песня сама ад крыніц да заранкі, Ад зорак паўночных да сіняга ранку, Ты наша паэма з бурштынавых слоў!..
Похожие вопросы
Предмет: Русский язык,
автор: Pro100KriSta
Предмет: Русский язык,
автор: Аноним
Предмет: Черчение,
автор: 0Юлия00
Предмет: Математика,
автор: zakirovakamila1