Предмет: Литература, автор: TanyaS14

Краткий расказа "Насцечка" автор-Кузьма Чорны

Ответы

Автор ответа: alinkaznayet
0

Ч. 1. Раптам усе пачалі заўважаць высокага старога чалавека. Адзін раз 14-гадовы Серж крыўдзіў трох дзяўчынак, даваў ім пстрычкі ў галаву, і да таго разышоўся, што штурхнуў адну дзяўчынку, яна ўпала, і з носа і з дзяснаў у яе пацякла кроў. Стары гэта бачыў і асадзіў Сержа. Серж зрабіў выгляд, што ўцёк дадому, але сам прасачыў за старым.

 Ч. 2 . У дваццатай школе (там вучыцца Серж) з’явілася новая вучаніца Насця Закрэўская (Насцечка, Н.) - «бойкая і рухавая дзяўчынка, белатварая, з густымі валасамі, якія роўна ляжалі на яе галаве пад грабянцом» + «як і ўсе, любіла бегаць па двары на вялікім перапынку, любіла слухаць расказы, гуляла ва ўсе гульні, у якія толькі гулялі дзеці, і заўсёды ўносіла ў гэтыя гульні весялосць: яна любіла парагатаць. Яе звонкі голас і смех чуліся заўсёды … мела прывычку часта гаварыць: «ой, дзевачкі!». Яна добра і старанна вучылася. Пачатак канфлікту Н. і Сержа: Н. вырашала каля дошкі складаны прыклад, Серж крычаў з месца, што яна робіць няправільна, а правільнае рашэнне ў яго, але калі ён пайшоў да дошкі, аказалася, што правільна было ў Н.. Пасля школы «Серж падпільнаваў Н. на тратуары і заляпіў ёй гразёю твар. Назаўтра Н. паскардзілася настаўніцы, і перад усім класам настаўніца прабірала Сержа». Серж стаў падпільноўваць Н. і крыўдзіць. У адзін момант, калі ён як раз сабраўся Н. добранька нападдаць, яго зноў спыніў той стары. Серж да такога не прывык, а прывык быць самым важным ва ўсіх справах. Сведкам таго, як стары трос Сержа за плячо, быў яго аднакласнік Мішка. Серж вельмі не хацеў, каб назаўтра Мішка стаў у школе распавядаць пра гэта. У Мішкі з сабой быў шнур. Серж сказаў, што ведае, дзе жыве стары, і прапанаваў перапнуць шнурам у дзвярах, каб ён упаў. Так яны і паступілі, стары ўпаў. Серж моцна рагатаў з гэтага, і калі яны з Мішкай цякалі, стары пазнаў яго. У канцы гэтой часткі высветлілася, што дзед і Н. жывуць разам.

 Ч. 3. Н. пачала пазніцца ў школу, стала прыходзіць з растрапанымі валасамі.  Серж бачыў, што Н. на перапынку нешта наклала ў парту (торбу гароха) і рассыпаў Насцін гарох. Так высветлілася, што Н. жыве з дзядулем, тата ў яе памер, а мама ў Маскве вучыцца. Дзед ўпаў, прамок, застудзўся і захварэў на запаленне лёгкіх. Таму Н. ходзіць у краму, гатуе ежу і глядзіць за дзедам. Дзед ведае, хто яго кінуў у ваду, і калі паправіцца, прыйдзе ў школу. Адным днём Н. прынесла з сабой у школу трохлітровую бляшанку, каб, ідучы са школы, купіць газы. Серж заўважыў, куды яна яе схавала, і на перапынку пракруціў цвіком дзірачку. Па дарозе дадому газа ў Н. паволі і вылілася, яна вельмі знервавалася, і бачыла, што за ёй падглядваюць Серж і Мішка, і распавяла дзеду. Тады дзед напісаў запіску ў школу. Таксама дзед расказаў Н., што перад тым, як ён захварэў, ён сустрэў у горадзе свайго старога сябра. «Год таму назад дваццаць …Ён тады быў камсамолец, я яго вельмі любіў, ён быў як сын мне. Мы з ім разам працавалі… Калі Чырвоная Армія выгнала адгэтуль палякаў, мы з ім на багатых кулацкіх хутарах і фальварках шукалі лішняга хлеба, каб забраць яго для Чырвонай Арміі. Раз мы ехалі лесам, і на нас напалі бандыты. Мне прыйшлося яго ратаваць, і мяне ранілі ў нагу, з таго часу я злёгку кульгаю … Я яму даў адрас, і ён, мусіць, гэтымі днямі зойдзе да нас...».

 Ч. 4, 5. Серж выклапатаў ад бацькоў за свае адкрытыя хуліганства. Бацькі Сержа абмеркавалі паміж сабой, што ён вельмі непрыгожа паступіў. Бацька вырашыў праводзіць з ім больш часу і распавесці пра сваё жыццё. І расказаў, што ў маладосці ён працаваў з адным чалавекам, і яны збіралі ў кулакоў хлеб для Чырвонай Арміі. Прозвішча таго чалавека было Закрэўскі, і ён адзін раз выратаваў Сержаву тату жыццё. І адна дзяўчына ім таксама вельмі дапамагла - гэта была мама Сержа.

Ч. 6. Пакуль дзед хварэў і Н. яго даглядала, у яе не зватало часу напісаць маме ліст. Мама захвалявалася, і даслала телеграму, што хутка прыедзе. У гэты час дзядуля ўжо папраўляўся. Яны з Насцяй сталі прыбіраць кватэру, рыхтавацца да прыезду мамы, і вырашылі варыць гарохавы суп, які мама вельмі любіць. Нечакана да іх зайшлі тры сяброўкі, якіх Насцін дзед тады абараніў ад Сержа.

 Ч. 7. У Н., дзеда, і 3 сябровак добры настрой, дзяўчынкі весяляцца і збіраюць прасыпаны гарох. Нечакана прыходзяць бацька Сержа і Серж. Бацька прывёў Сержа пазнаёміцца са сваім старым сябрам, пра якога шмат распавядаў сыну. І вось замест таго татавага сябра, якога Серж ўжо палюбіў па расказах бацькі, ён бачыць ненавіснага старога. Яны ў кватэры ўсё разам – Н., дзед, тры сяброўкі, Серж і яго бацька. Дзед схадзіў на вакзал, сустрэў маму Н. І тут прыйшла мама Сержа, прасіць прабачэння ў старым за свайго сына-хулігана.  «Серж раптам зарыдаў і кінуўся да дзвярэй. … Маці яго акінула вачыма ўсіх, і ў позірку яе гэтулькі было пакут за сваё дзіця. — Што гэта за хлопчык? — сказала Насціна мама.— Я і не заўважыла яго адразу. — Гэта... гэта... мой. Я пасля раскажу,— ціха прагаварыла Сержава маці. … — Ён больш такім не будзе,— сказаў Сержаў бацька моцна і рашуча, і тон яго голасу настроіў усіх на весялейшы лад.»

Похожие вопросы
Предмет: Биология, автор: 87pepeskabobra00
Задание 2. Выберите один правильный вариант ответа.

1.Где находится желудок человека?

а) в грудной полости над диафрагмой

б) в грудной полости под диафрагмой

в) в брюшной полости под диафрагмой.

2. Какая среда в ротовой полости?

а) нейтральная б) слабощелочная в) кислая.

3. Какое вещество слюны способствует склеиванию пищевых частиц и образованию слизистого пищевого комка?

а) амилаза б) мальтаза в) муцин г) лизоцим.

4. Что выделяют главные железы желудка?

а) соляную кислоту б) слизь в) пепсин г) пепсиноген.

5. Какие органические вещества начинают перевариваться уже в ротовой полости?

а) белки б) жиры в) углеводы.

6. Какая среда в желудке?

а) нейтральная б) слабощелочная в) кислая.

7. Что выделяют обкладочные железы желудка?

а) соляную кислоту б) слизь в) пепсин г) пепсиноген.

8. Какая последовательность расположения отделов пищеварительного канала правильная?

а) рот, глотка, гортань, пищевод, желудок, кишечник

б) рот, глотка, пищевод, желудок, толстый и тонкий кишечник

в) рот, глотка, пищевод, желудок, печень, кишечник

г) рот, глотка, пищевод, желудок, тонкий кишечник, толстый кишечник.

9. Что выделяют добавочные железы желудка?

а) соляную кислоту б) слизь в) пепсин г) пепсиноген.

10. Какие органические вещества перевариваются в желудке?

а) белки под действием фермента пепсина в кислой среде

б) углеводы под действием фермента пепсина

в) жиры

г) белки, жиры, углеводы.